Расейскі рубель зніжаецца да еўра і даляра
1- 2.03.2015, 16:57
- 17,533
Рубель зніжаецца на Маскоўскай біржы, еўра ўпершыню з 25 лютага перавышаў 70 рублёў на фоне зніжэння коштаў нафты і змяненняў з рублёвай ліквіднасцю.
Еўра падымаўся на АГС а 15:40 паводле маскоўскага часу да 70,029 руб./EUR1, гэта на 1,13 рубля вышэй за ўзровень папярэдняга закрыцця. Даляр у гэты момант вырас да 62,34 руб./$1, гэта значыць на 74 капейкі. Праз хвіліны валюты трохі адступілі ад названых узроўняў, паведамляе Интерфакс.
Даляр і еўра растуць у панядзелак, прадаўжаючы дынаміку пятніцы, калі даляр вырас на 45 капеек, а еўра дадаў 29 капеек.
Рубель адступае на чаканнях скарачэння попыту на рублёвую ліквіднасць, а таксама на зніжэнні коштаў нафты, адзначаюць экспэрты. Красавіцкія ф'ючэрсы на нафту Brent на лонданскай біржы ICE Futures патаннелі днём амаль на 2%, адступіўшы ў раён $61,5 за барэль.
Фота: Reuters