25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін і Лукашэнка абмяркуюць Украіну

19
Пуцін і Лукашэнка абмяркуюць Украіну

Заўтра ў Маскве адбудзецца пасяджэнне вышэйшага дзяржаўнага савета «саюзнай дзяржавы».

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка ў аўторак на пасяджэнні вышэйшага дзяржаўнага савета «саюзнай дзяржавы» маюць намер абмеркаваць пытанні ўзаемадзеяння ў пераадоленні крызісных з'яў у эканоміцы. Пра гэта заявіў журналістам памочнік прэзідэнта Юрый Ушакоў, піша БелаПАН.

«Вядома, калі яны будуць сустракацца тэт-а-тэт, гэтая тэма будзе сто адсоткаў абмяркоўвацца», - заявіў Ушакоў журналістам на брыфінгу, адказваючы на пытанне пра магчымасць абмеркавання лідарамі дзвюх краін сітуацыі ва Украіне.

Ён нагадаў, што мінулы год стаў рэкордным па колькасці сустрэч двух лідараў - Пуцін і Лукашэнка сустракаліся 11 разоў і 20 разоў размаўлялі праз тэлефон.

Сярод галоўных задач - зацвярджэнне бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2015 год і падпісанне пакета пагадненняў у сферы сацыяльных правоў грамадзян.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках