Пуцін, Лукашэнка і Назарбаеў сустрэнуцца ў Астане
18- 20.03.2015, 10:22
- 12,017
Кіраўнікі Расеі, Казахстана і Беларусі плануюць сустрэцца ў Казахстане 20 сакавіка.
Уладзімір Пуцін, Нурсултан Назарбаеў і Аляксандр Лукашэнка абмяркуюць перспектывы больш цеснага супрацоўніцтва ў рамках узначаленага Масквой Еўразійскага эканамічнага саюза. Таксама бакі будуць абмяркоўваць і пра канфлікт на ўсходзе Украіны. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».
Перамовы ў Астане былі раней запланаваныя на 12-13 сакавіка, але ў апошні момант расейскі лідар Уладзімір Пуцін скасаваў візіт, што пацягнула чуткі аб дрэнным стане ягонага здароўя.
Крэмль рашуча адмаўляў наяўнасць праблем, але дэталяў стану Пуціна не раскрываў. Ад 5 сакавіка Пуцін адсутнічаў на публічных мерапрыемствах. 16 сакавіка ён упершыню з'явіўся на сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу з прэзідэнтам Кыргызстана Алмазбекам Атамбаевым.
Фота: kremlin.ru