3 лiстапада 2024, Нядзеля, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка - Пуціну і Назарбаеву: Мы павінны быць разам

49
Лукашэнка - Пуціну і Назарбаеву: Мы павінны быць разам

Беларускі дыктатар заклікаў Пуціна і Назарбаева прадэманстраваць адзінства.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у пятніцу на сустрэчы з прэзідэнтамі Расеі і Казахстана Уладзімірам Пуціным і Нурсултанам Назарбаевым, якая праходзіць у Астане, піша БелТА.

"Напярэдадні 70-годдзя Перамогі зразумела, што мы павінны быць разам. Ужо занадта шмат выклікаў, дайшло ўжо да гісторыі, у тым ліку са спробай нават не перапісаць, а перакрэсліць нашу агульную гісторыю, таму і эканамічна, і палітычна мы павінны напярэдадні 70 -годдзя Перамогі прадэманстраваць сваё адзінства", - сказаў Лукашэнка.

Пры гэтым Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што кожны год прыходзіцца рэагаваць на новыя выклікі. На ягоную думку, час пацвярджае, што Еўразійскі эканамічны саюз быў створаны своечасова.

"Больш за тое, гэта не проста дэкларацыя - мы велізарную колькасць дакументаў прынялі, фармалізавалі яго, падпісаўшы шэраг пагадненняў. І ў рамках нашага саюза мы павінны рэагаваць на гэтыя выклікі", - сказаў Лукашэнка.

Кіраўнікі Беларусі, Расеі і Казахстана дамовіліся сустрэцца 8 траўня ў Маскве.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках