25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзень Волі адзначаць у Чарнігаве

1
Дзень Волі адзначаць у Чарнігаве

Украінцы і беларусы Чарнігава правядуць шэсце 25 сакавіка.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі арганізатары акцыі.

«Фармат правядзення мерапрыемства - беларускі варыянт Дня св. Патрыка, гэта значыць без пафасу, без прамоваў. Збіраемся прайсці шэсцем і адзначыць з сем'ямі. Акцыю дапамагаюць арганізаваць Самаабарона Майдана і простыя ўкраінцы. Акрамя гэтага збіраемся адзначыць 175-годдзе Францішка Багушэвіча, які жыў на Сівершчыне (Нежын, Чарнігаўская вобласць) і непасрэдна ў Чарнігаве. У першую чаргу акцыя разлічаная на мясцовых украінцаў, каб паказаць, што беларусы не толькі прыязджаюць на аптовыя базы і рынкі, але і жывуць тут з нараджэння», - распавёў беларускі пісьменнік, намінант прэміі Гедройца Уладзіслаў Ахроменка, аўтар кнігі «Тэорыя змовы».

Збор удзельнікаў акцыі - 25 сакавіка а 19:00. Месца збору - паб-більярдная «Фальварак» (вул. Міру, 20). Арганізатары запрашаюць усіх далучыцца да акцыі.

Акрамя гэтага, традыцыйна пройдзе шэсце і мітынг у Менску. Акцыі таксама пройдуць у Кіеве ды Вільні. У нядзелю адбылося шэсце ў Варшаве.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках