23 лiпеня 2024, aўторак, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дзелавая сетка» і Life пачалі блакаваць «Хартыю»

81
«Дзелавая сетка» і Life пачалі блакаваць «Хартыю»

Усё больш правайдэраў абмяжоўваюць доступ да сайта «Хартыі'97».

На днях правайдэры атрымалі спіс абмежаванага доступу, які будзе распаўсюджвацца на ўсіх беларускіх карыстальнікаў.

Новы спіс складзены на аснове папярэдняга «чорнага» спісу РУП «БелДІЭ», куды былі ўключаныя, у тым ліку, незалежныя навінавыя сайты «Хартыі» і «Беларускага партызана». Раней згодна са спісам блакаваліся непажаданыя сайты для карыстальнікаў з дзяржструктур, устаноў адукацыі і культуры, цяпер жа блакіроўка распаўсюдзіцца на ўсіх інтэрнэт-карыстальнікаў з Беларусі.

Некаторыя правайдэры неадкладна выканалі распараджэнне і заблакавалі «Хартыю». Напрыклад, charter97.org недаступная для кліентаў інтэрнэт-правайдэраў IP Telcom, «Дзелавая сетка», adsl.by, unet.by, «Гарант» (Гомель), а таксама Life.

Калі вы сутыкнуліся з блакаваннем, паведаміце нам аб гэтым.

Каб абыйсці блакаванне, скарыстайцеся нашай інструкцыяй.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках