22 снежня 2024, Нядзеля, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Латвіі: Калі Лукашэнка прыедзе ў Рыгу, я з ім сустрэнуся

8
Прэзідэнт Латвіі: Калі Лукашэнка прыедзе ў Рыгу, я з ім сустрэнуся

Прэзідэнт Латвіі Андрыс Бэрзіньш выказаў жаданне сустрэцца з беларускім дыктатарам у Рызе.

Кіраўнік Латвіі Андрыс Бэрзіньш заявіў, што гатовы правесці афіцыйную сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам, калі той гатовы прыбыць на саміт Усходняга партнёрства, які пройдзе ў Рызе ў канцы траўня.

Раней пра тое, што Латвія, якая цяпер старшынюе сёлета ў ЕЗ, гатовая запрасіць Лукашэнку на саміт Усходняга партнёрства, заявіў дзяржсакратар Міністэрства замежных спраў Латвіі Андрэй Пілдэговіч, піша rus.delfi.lv.

«Мы ведаем, што на папярэдніх самітах Аляксандр Лукашэнка не прадстаўляў Беларусь на саміце. Мы гатовыя запрасіць прэзідэнта Беларусі», - растлумачыў палітык падчас прэс-канферэнцыі ў Менску.

Разам з тым Пілдэговіч адзначыў, што ўзровень прадстаўніцтва на Рыжскім саміце будзе залежаць ад Беларусі. «Мы хочам, каб з боку Менска быў сустрэчны рух, і мы будзем запрашаць Беларусь на ўсе мерапрыемствы», - дадаў дыпламат.

Усходняе партнёрства - праект, створаны Еўрапейскім звязам. Галоўная ягоная мэта - збліжэнне ЕЗ з шасцю краінамі: Украінай, Малдовай, Азербайджанам, Арменіяй, Грузіяй і Беларуссю.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках