22 снежня 2024, Нядзеля, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дачка Нямцова: Гэта было забойства на замову паводле палітычных матываў

22
Дачка Нямцова: Гэта было забойства на замову паводле палітычных матываў
The Times

Пасадзіць Барыса Нямцова не маглі, бо ён быў вельмі сумленным чалавекам.

Як распавяла ў інтэрв'ю The Times Жанна Нямцова, дачка забітага ў мінулую пятніцу расейскага палітыка Барыса Нямцова, прадстаўнікі ўладаў дагэтуль не звязаліся ні з адным з блізкіх сваякоў нябожчыка. Яна перакананая, што забойства было помстай за палітычную дзейнасць ейнага бацькі, і сумняваецца, што злачынцаў прыцягнуць да адказнасці, піша InoPressa.ru.

"Я ведаю, што шмат хто яго любіў. Я яго любіла мацней, чым усіх астатніх, - цытуе The Times Нямцову. - Цяпер мне вельмі цяжка. Мне здаецца, я моцная, як мой бацька, але, вядома, не заўсёды. У мяне няма выбару, бо бацькі цяпер у мяне няма".

"Пасадзіць яго яны не маглі, бо ён быў вельмі сумленным чалавекам... Не маглі знайсці нагоду... Думаю, гэта было забойства на замову паводле палітычных матываў... Каб кагосьці вінаваціць, патрэбныя довады, а довадаў у мяне ніякіх няма. Гэта толькі мае адчуванні, але я ўпэўненая, што ён стаў ахвярай уласных прынцыпаў і учынкаў. Мне вядома, што афіцыйныя асобы выказвалі [меркаванне], што ён не быў небяспечны, але з якой нагоды забіваць лідара апазіцыі, калі ён не быў небяспечны?"

"Думаю, што пасля гэтага жорсткага і бессаромнага забойства расейская апазіцыя абезгалоўленая, - сказала Нямцова. - [Раней] людзі баяліся, а цяпер яны баяцца ў 100 разоў мацней... У мяне няма ніякага даверу [да афіцыйнага расследавання]. Ні мая матуля, ні бабуля, ні я, ні сястра, ні брат майго бацькі, ні іхнія дзеці дагэтуль ніяк не кантактавалі [са следствам]".

Як піша The Times, Барыс Нямцоў "на момант смерці быў найбольш значным апазіцыйным палітыкам у Расеі з тых, што не былі арыштаваныя і не знаходзіліся за мяжой у добраахвотным выгнанні".

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках