23 снежня 2024, панядзелак, 22:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паводле справы аб забойстве Нямцова затрыманыя пяць падазраваных

20

Следчыя паведамілі пра пятага фігуранта справы аб забойстве Барыса Нямцова.

Следчы камітэт РФ хадайнічае аб арышце пяці падазраваных паводле справы аб забойстве апазіцыйнага палітыка. Пра гэта ў сваім акаўнце ў «Твітэры» напісаў афіцыйны прадстаўнік ведамства Уладзімір Маркін.

Раней паведамлялася аб затрыманні чатырох падазраваных. Пятым затрыманым, хутчэй за ўсё, з'яўляецца калега Дадаева з батальёна «Поўнач» Рустам Юсупаў, паведаміла РБК кіраўніца незалежнага інфармагенцтва «Аб'ектыў» Хеда Саратава.

Апазіцыянер і былы віцэ-прэм'ер РФ Барыс Нямцоў быў забіты ў ноч на 28 лютага ў цэнтры Масквы. 7 сакавіка кіраўнік ФСБ Аляксандр Бортнікаў паведаміў аб затрыманні двух падазраваных у забойстве - Анзора Губашава і Заура Дадаева.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках