Сцяпан Дэмура: Кошт нафты ўпадзе да 12 даляраў за барэль
20- 9.03.2015, 14:08
- 55,152
Расейскі эканаміст раіць купляць даляры, пакуль ёсць такая магчымасць.
Сцяпан Дэмура паведаміў у інтэрв'ю тэлеканалу РБК, што най- бліжэйшым часам ЗША вымушаныя будуць значна павялічыць экспарт нафты. Асноўная прычына такой сітуацыі - моцная перавытворчасць на ўнутраным рынку ў Амерыцы, што прывяло да таго, што сховішчы ў ЗША ўжо запоўненыя пад завязку.
У доўгатэрміновай перспектыве кошт нафты, з ягоных слоў, пасля доўгага перыяду ваганняў, абрынецца да 12 даляраў за барэль. Паводле прагнозаў эканаміста гэта можа адбыцца ў 2016 годзе. У 2015 годзе Дэмура ацэньвае максімальнае падзенне нафты да 30-32 даляраў за барэль. «Акрамя таго, тэхналогія плазменнага разрыву пласта імкліва прывядзе да патанення кошту здабычы сланцавай нафты», - дадаў ён.
Таксама эканаміст мяркуе, што цяпер ідэальны час купляць даляры, перад далейшай дэвальвацыяй расейскага рубля.