Ураган у Берасці зрываў рэкламныя шчыты і ламаў дрэвы
1- 13.04.2015, 21:54
- 19,511
Віхура доўжылася не больш за 10 хвілін, але паспела зладзіць гармідар.
Моцны вецер усчаўся ў Берасці і найбліжэйшых да горада населеных пунктах у абед 13 красавіка. Ураган вывярнуў з коранем і паламаў дрэвы, сарваў рэкламныя шчыты, пашкодзіў дахі прыватных дамоў і падкасіў платы. Дзе-нідзе знікала святло, піша «Комсомольская правда в Беларуси».
Наступствы разгулу стыхіі ліквідуюць МНС і камунальныя службы.