30 красавiка 2024, aўторак, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі «Канфіскат» прадае Lamborgini Gallardo

19

Lamborghini Gallardo 2008 года выпуску прадаюць у менскай краме канфіскаваных тавараў.

Кошт італійскага суперкара - больш за два мільярды рублёў (138.614 еўра), пры гэтым адзначаецца, што продаж будзе праводзіцца праз аўкцыён. Такая ж машына на папулярным сайце mobile.de каштуе 99520 еўра (кошт указаны без уліку кошту мытаў), піша «Тэлеграф».

Менская рэгіянальная мытня ў жніўні канфіскавала аўтамабіль Lamborghini Gallardo Spyder49 2008 года выпуску коштам больш за 2 млрд рублёў. Аўто, якое належыць грамадзяніну Венесуэлы, на тэрыторыю Мытнага саюза было ўвезенае часова. Зрэшты, у кастрычніку Менгарсуд скасаваў пастанову аб канфіскацыі суперкара, аднак, мяркуючы з усяго, на продаж выстаўлены менавіта гэты аўтамабіль.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках