Арэнбургскую школу закрылі праз танец «Пчолкі ды Віні-Пух»
39- 14.04.2015, 21:56
- 41,422
Танец прынялі за распусны.
Паводле рэкамендацыі чыноўнікаў у Арэнбурзе прыпыненая дзейнасць танцавальнай школы-студыі Kredo, дзе быў пастаўлены нумар "Пчолкі ды Віні-Пух", які выклікаў неадназначную рэакцыю грамадскасці, паведамляе BBC.
У аўторак чыноўнікі сустрэліся з кіраўніцтвам школы і бацькамі танцорак.
Са словаў прадстаўніка прэс-службы адміністрацыі горада, сама кіраўніца Kredo Вікторыя Якавенка назвала нумар "няўдалым досведам". Яна патлумачыла, што ў школе проста вырашылі паспрабаваць новы танцавальны напрамак - твэркінг. Бацькі выхаванак студыі пры гэтым паведамілі, што "іх усё задавальняе".
Паводле вынікаў сустрэчы таксама вырашылі стварыць спецыяльную камісію, якая праверыць працу дзіцячых творчых аб'яднанняў горада.
Раней паведамлялася, што следчыя ўгледзелі прыкметы халатнасці ў дзеяннях кіраўніка школы, а сам танец прынялі за распусны.
Падчас справаздачнага канцэрта школы-студыі Kredo дзяўчыны ў касцюме пчолак выканалі танец "Пчолкі ды Віні-Пух".