Актывісты адправілі паштоўкі палітвязням
- 16.04.2015, 21:23
- 6,856
У офісе прафзвязу РЭП прайшла сустрэча, прысвечаная Дню салідарнасці.
Актывісты зрабілі паштоўкі і напісалі лісты падтрымкі беларускім палітвязням, паведамляе «Беларуская праўда».
Асаблівая ўвага была звернутая да тых з іх, каму ўжо дададзены альбо пагражае новы тэрмін. Мікалая Статкевіча хуткім часам чакае новы суд, 30 красавіка будзе разглядаецца касацыйная скарга Мікалая Дзядка, супраць Юрыя Рубцова распачатая крымінальная справа паводле 415 артыкула крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь «ухіленне ад адбыцця пакарання».
«Мы не маем права забываць пра тых, хто сёння сядзіць у турме. Найлепшая падтрымка для іх – прадаўжаць іх барацьбу. Не баяцца стаць на іх месца ў строі і павесці за сабой», - адзначыў Максім Вінярскі, каардынатар «Еўрапейскай Беларусі».
«Вельмі важна, каб ніхто, хто ўдзельнічаў у злачыннай дзейнасці ўлады, не сышоў ад адказнасці. Яны павінны падпасці пад люстрацыю. Гэта не помста, гэта гарантыя незвароту да пройдзенага», - сказаў Вацлаў Арэшка, каардынатар «Беларускага Руху».