Лукашэнка не возьме ўдзел у парадзе Перамогі ў Маскве
94- 18.04.2015, 15:13
- 33,982
Беларускі дыктатар 9 траўня будзе ў Менску.
Лукашэнка плануе 9 траўня ўзяць удзел у парадзе з нагоды юбілею Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, які пройдзе ў сталіцы Беларусі. Як перадае РІА «Новости», пра гэта журналістам паведаміў сам Лукашэнка.
«Прэзідэнт 9 траўня будзе ў Менску. У нас 9 траўня свой такі парад, як у Маскве», - сказаў ён.
Лукашэнка адзначыў, што «акрамя гетмана ніхто не будзе прымаць парад».
Пры гэтым ён падкрэсліў, што 7-8 траўня зможа наведаць з беларускай дэлегацыяй Маскву і «прадэманстраваць нашае адзінства з расейскім народам ды іншымі, хто шануе гэтую перамогу».
Ён таксама выказаў здагадку, што можа ўзяць удзел у цырымоніі ўскладання вянкоў да магілы Невядомага жаўнера.
Як нагадаў Лукашэнка, 8 траўня ў расейскай сталіцы запланаванае правядзенне шэрагу мерапрыемстваў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза АДКБ і СНД.
«Я не магу не ўзяць у гэтым удзел, - адзначыў ён. - Але я паспрабую 8 траўня, хай нават уночы, вярнуцца дадому, а 9 траўня правесці парад. Я так планую на сённяшні дзень».
Паводле слоў Лукашэнкі, ягоная адміністрацыя цяпер складае ягоны працоўны графік.