23 снежня 2024, панядзелак, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мустафа Наем: Плошча-2010 у Менску мала чым адрознівалася ад Майдана

42
Мустафа Наем: Плошча-2010 у Менску мала чым адрознівалася ад Майдана

Украіне не па дарозе з дыктатарам Лукашэнкам.

Чаму прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка сустракаецца з беларускім дыктатарам Аляксандрам Лукашэнкам - пра гэта журналіст «Белсату» Яраслаў Сцешык размаўляе з Мустафой Наемам, дэпутатам Вярхоўнай Рады Украіны, палітыкам з каманды прэзідэнта Украіны.

Са слоў Мустафы Наема, Аляксандр Лукашэнка з'яўляецца для ўкраінскага прэзідэнта «сітуацыйным партнёрам», а не стратэгічным. «Мы вымушаныя ездзіць у Менск і там праводзіць перамовы», - кажа дэпутат. Менавіта гэтым можна патлумачыць тое, што Пятро Парашэнка сустракаецца з беларускім дыктатарам.

«Украіна - краіна, якая прайшла праз Майдан, бачыла, як на вуліцах забіваюць людзей. Не думаю, што мы як палітычны клас можам быць якімі-небудзь стратэгічнымі партнёрамі прэзідэнта Лукашэнкі», - тлумачыць Мустафа Наем. «Я быў на Плошчы ў Менску ў дзень апошніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Гэта мала чым адрознівалася ад Майдана. Толькі што не забівалі людзей. Лукашэнка застаецца Лукашэнкам, гэта сапраўды апошні дыктатар Еўропы ў краіне, дзе не праходзяць свабодныя выбары, дзе няма свабоды СМІ. Для мяне гэта факт, але зноў жа палітычна, сітуацыйна мы з гэтым чалавекам патрапілі ў гісторыю, калі мы вымушаныя ездзіць у Менск і там праводзіць перамовы. Я не думаю, што хтосьці ад гэтага атрымлівае вялікае задавальненне», - дадае ён.

Як дэпутат ставіцца да ідэі прыезду на Данбас беларускіх міратворцаў, якія маглі б задаволіць усе бакі канфлікту? «Я пра гэта нічога не чуў», - кажа ён і нагадвае, што абмяркоўваліся два варыянты: місія міратворцаў ААН і паліцэйская місія Еўразвязу. Пры гэтым прыезд апошняй больш імаверны, бо накіраванне першай можа заблакаваць Расея.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках