У Менскім раёне патанулі чатыры машыны спецтэхнікі
10- 24.04.2015, 15:49
- 12,918
Спецтэхніка апынулася ў вадзе праз абрушэнне грунту.
Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.
«24 красавіка а 12.35 паступіла паведамленне аб абрушэнні грунту ў кар'еры «Хмялеўскія сажалкі» ў Заслаўі. З ратавальнікамі п.Ждановічы ў гэты час праводзіліся заняткі ў раёне кар'ераў. Выявіўшы інцыдэнт, які адбыўся, работнікі МНС аператыўна паведамілі пра яго і прыбылі да месца. Прыбыўшым да месца выкліку падраздзяленням стала вядома, што рухаючыся ўздоўж берага кар'ера захрас смеццявоз, для яго буксіроўкі былі прыцягнутыя 2 франтальныя пагрузчыкі і экскаватар. На адлегласці 40-50 метраў ад берага адбылося абвальванне грунту, у выніку чаго чатыры адзінкі тэхнікі сышлі пад ваду.
Кіроўцы самастойна выплылі і выйшлі на бераг. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Супрацоўнікамі Заслаўскага аддзела міліцыі праведзенае ачапленне месца здарэння», - адзначылі там.