Віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі: У Расеі сур'ёзныя эканамічныя праблемы
3- 27.04.2015, 10:40
- 25,431
Паводле ацэнак Еўракамісіі, у Расеі назіраецца рэцэсія.
Пра гэта сказаў віцэ-прэзідэнт ЕК Валдзіс Дамброўскіс у эфіры тэлеканала TV3, паведамляе выданне Delfi.
«Гэта адпавядае і аналізу Еўрапейскай камісіі аб тым, што ў Расеі існуюць сур'ёзныя эканамічныя праблемы, абумоўленыя ўплывам некалькіх фактараў. Гэта і тыя ж санкцыі, накіраваныя супраць Расеі, і падзенне коштаў нафты, што, вядома, мела негатыўны ўплыў на РФ, як на экспарцёра нафты і газу.
У рэшце, ёсць выдаткі ад вайсковых дзеянняў на ўсходзе Украіны, а таксама структурныя праблемы, якія мелі месца ў расейскай эканоміцы да ўсіх гэтых падзей», - растлумачыў Дамброўскіс.