Кіраўнік МЗС Даніі: Санкцыі супраць Расеі трэба захаваць
1- 29.04.2015, 15:25
- 20,118
Санкцыі, уведзеныя краінамі Захаду ў дачыненні да РФ, з'яўляюцца найбольш эфектыўным інструментам процідзеяння расейскай агрэсіі на Данбасе.
Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Даніі Марцін Лідэгорд на брыфінгу ў Харкаве ў сераду, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».
«На гэты момант санкцыі з'яўляюцца самым эфектыўным інструментам процідзеяння расейскай агрэсіі... Рэжым санкцый, які ўведзены супраць Расеі, павінен захоўвацца, і, у выпадку эскалацыі канфлікту на Данбасе, павінен стаць больш жорсткім. Калі будзе заціхаць канфлікт, то і санкцыі павінны мякчэць», - сказаў Лідэгорд.
Ён адзначыў, што не сумняваецца ў непасрэдным удзеле РФ у гэтым канфлікце на Данбасе.
«Без сумневу, Расея бярэ самы непасрэдны ўдзел у гэтым канфлікце. Немагчыма набыць у простай краме вайсковую тэхніку - танкі, гарматы, «Грады» - яны паступаюць звонку», - сказаў Лідэгорд.