Аўстрыя пры падтрымцы 159 краін заклікае забараніць ядзерную зброю
1- 29.04.2015, 18:13
- 29,150
Аўстрыя заклікала забараніць ядзерную зброю, бо яе выкарыстанне цягне катастрафічныя гуманітарныя наступствы.
Пра гэта заявіў міністр замежных спраў краіны Себасцьян Курц падчас выступу на канферэнцыі Дамовы аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі (ДНЯЗ), адзначыўшы, што гэтая ініцыятыва мае падтрымку 159 дзяржаў, паведамляе АФН са спасылкай на Reuters.
"Адзіны спосаб гарантавання, што ядзерная зброя ніколі не будзе выкарыстоўвацца зноў - гэта яе поўная ліквідацыя. Усе дзяржавы нясуць адказнасць у працэсе прадухілення выкарыстання ядзернай зброі", - сказаў ён 191 удзельніку Дамовы.
І хоць ініцыятыву падтрымліваюць дыпламаты 159 дзяржаў-чальцоў ДНЯЗ, яна практычна не мае падтрымкі сярод ядзерных дзяржаў і чальцоў Рады бяспекі, якія маюць права вета, - ЗША, Брытаніі, Францыі, Расеі ды Кітая.
Дзяржавы, якія магчыма маюць ядзерную зброю - Ізраіль, Пакістан, Індыя ды Паўночная Карэя - не пералічаныя сярод прыхільнікаў ініцыятывы.