23 снежня 2024, панядзелак, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Шандаровіч: У Расеі адбыўся раскол ўлады

4
Віктар Шандаровіч: У Расеі адбыўся раскол ўлады

Расею падзялілі два калектывы, якія канкуруюць, і забойства Барыса Нямцова паказала гэты раскол ва ўладзе.

Пра гэта заявіў расейскі журналіст і пісьменнік Віктар Шандаровіч у эфіры «Эха Москвы».

Са слоў Шандаровіча, ДНК расейскага грамадства сапсавана. Пасля забойства Нямцова тысячы людзей не павінны былі сыходзіць з месца злачынства і змясці цяперашнюю ўладу, але гэтага не здарылася.

«Заказчык забойства Нямцова цалкам відавочна знаходзіцца ў палітычнай эліце краіны. Мы можам гадаць, хто гэта: ці Кадыраў наважыў выйсці за рамкі, паказаць, хто гаспадар у хаце, ці сілавікі наважылі падставіць Кадырава, ці сам Уладзімір Уладзіміравіч наважыў адказаць на нецэнзурныя і зразумелыя словы, якімі Нямцоў каментаваў ягоны псіхічны стан... Але заўважце, што ніякага чацвёртага варыянту няма», - кажа Шандаровіч.

«Мы цвёрда ведаем усе - і хто добра ставіўся да Нямцова, хто любіў яго, не любіў - мы цвёрда ўсе ведаем, што гэта было палітычнае забойства! Але няма механізму, легітымных механізмаў, якія могуць прымусіць такую ўладу сысці. Да іх ужо ніякіх пытанняў няма - іх трэба проста прымусіць сысці. Няма чым прымусіць. Гэта азначае, што ўсё будзе збірацца так, як збіралася неаднаразова. Гэты гной з крывёй ужо пайшоў. Ужо забойства Нямцова паказала раскол ва ўладзе. Але мы гэта ведалі, - мы ж ведалі, што намі кіруе не дружны калектыў крывасмокаў, а два канкуруючыя калектывы», - кажа журналіст.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках