22 снежня 2024, Нядзеля, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілля Панамароў: Не бачу ніякай будучыні ў пуцінскага рэжыму

8
Ілля Панамароў: Не бачу ніякай будучыні ў пуцінскага рэжыму

Расейскі апазіцыянер Ілля Панамароў не выключае і распаду Расеі.

Гнаны расейскі палітык, дэпутат Дзяржаўнай думы, які вымушаны цяпер пражываць па-за межамі сваёй краіны, Ілля Панамароў прачытаў у Інстытуце міжнародных стасункаў і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта лекцыю на тэму сітуацыі ў Расеі. Нагадаем, што ён быў адзіным дэпутатам Дзярждумы, хто прагаласаваў супраць анэксіі Крыма. Пасля свайго выступу ён пагутарыў з DELFI.

- Падчас лекцыі вы казалі, што Уладзімір Пуцін не імперыяліст, а бізнэсовец. У краінах Балтыі ўважаюць трохі інакш, уважаючы яго, хутчэй, імперыялістам. З вашага пункту гледжання, ці варта краінам Балтыі сапраўды баяцца пагроз з боку Расеі нягледзячы на сяброўства ў NATO?

- Пагроз, вядома, трэба баяцца. І калі я кажу, што ён бізнэсовец, то, вы, напэўна, памятаеце, што ў гісторыі было шмат прыкладаў гандлёвых кампаній, якія і былі вайсковымі захопнікамі ў Амерыцы ці Індыі. Такіх прыкладаў шмат. Так што, кажучы пра яго як пра бізнэсоўца, я кажу ў чым матывацыя чалавека. У Пуціна няма задачы захопліваць землі, далучаць Літву да Расейскай федэрацыі. Такой задачы ў яго няма, у гэтым я абсалютна ўпэўнены. Ці можа ён прымяніць вайсковую сілу супраць любой з суседніх краін? Так, можа. У гэтым я таксама абсалютна ўпэўнены. Толькі яго матывацыя будзе ўнутрыпалітычная, а не замежнапалітычная.

- Нават калі гэта краіна NATO?

- Я мяркую, што сцэнар, пры якім Пуцін пойдзе на канфрантацыю з NATO існуе. Ён зыходзіць з таго, што ў яго больш моцныя нервы і што спешчаныя еўрапейцы не пойдуць на вайсковую канфрантацыю з Расеяй. Не рызыкнуць. Таму ён і бразгае цяпер атамнай зброяй, каб іх дадаткова адпудзіць.

- 9 траўня ў Маскве адбудзецца Парад да 70-годдзя перамогі ў Вялікай айчыннай вайне, на які не прыедзе ў тым ліку і прэзідэнт Літвы. Даля Грыбаўскайтэ сказала нават, што гэта пакажа ізаляцыю Расеі. Ці зверне Расея вялікую ўвагу на адсутнасць сусветных лідараў на гэтым парадзе і што гэта для яе значыць?

- Свята перамогі павінна быць святам ветэранаў, а не святам лідараў. Прыезд або непрыезд - гэта рэч, якая дыктуецца стасункамі ў элітах, верхніх матэрыях. Зразумела, што прэзідэнт Літвы не можа паехаць, таму што калі яна паедзе, яе тут не зразумеюць. Але, сумленнае слова, лепш бы прыдумалі, як ветэранаў адзін з адным звязаць. Тады паехалі б лідары ці не паехалі - гэта сігнал Пуціну, але трэба каб народ бачыў, што гэта разборка з Пуціным, а не з Расеяй. Цяпер жа галоўнае, што будзе трансляваць Пуцін, што гэта не яго крыўдзяць, а Расею крыўдзяць.

- Вы, паводле афіцыйнай версіі, займаецеся антырасейскай дзейнасцю. Ваша лекцыя ў Вільні, мабыць, таксама падыходзіць пад гэта вызначэнне. Што гэта наогул такое - антырасейская дзейнасць, што гэта паняцце ў сябе ўключае?

- Любое дзеянне на карысць Расеі з пункту гледжання цяперашніх уладаў - гэта антырасейская дзейнасць. Я б так яе вызначыў. Увогуле, перафразуючы аднаго вядомага ў мінулым мэнэджара, я скажу: што выгадна для Пуціна - нявыгадна для Расеі.

- Якія цяпер, на вашу думку, настроі ў грамадстве? Ці ёсць аптымізм у сувязі са становішчам спраў?

- У гэты момант часу ў нас моцна падзеленыя эканамічная і палітычная сферы. Я маю на ўвазе грамадскую свядомасць. Вельмі няўдала сканструяваныя Захадам санкцыі палегчылі Пуціну задачу пераваліць усе эканамічныя складанасці ў Расеі на інтрыгі Захаду. Кошты ў крамах растуць - гэта Абама вінаваты, у пад'ездзе нагадзілі - "піндосы" перашкаджаюць і г.д. Але рана ці позна людзям гэта надакучыць. Праз паўтара-два гады людзі пачнуць казаць: дасталі, патрыятызм патрыятызмам, але есці таксама хочацца.

- Якое ваша бачанне найбліжэйшай будучані?

- Я не бачу ніякай будучыні ў пуцінскага рэжыму. Тое, што ён рассыплецца - гэта безумоўна. І тое, што ён можа рассыпацца - гэта безумоўна, а пасля гэтага можа прыйсці нешта пачварнае, не нямецка-фашысцкае, а франка-фашысцкае. І гэта абсалютна рэальна. Я не выключаю і распаду Расеі, гэта можа адбыцца - Сібір, Татарстан, Каўказ і т д. Можа быць і сцэнар ліберальнага павароту, але ягоная імавернасць меншая.

- Барыс Нямцоў забіты. Як гэта трагічная падзея адбілася на ўспрыманні расейцамі дэмакратычнай апазіцыі? Якія яе перспектывы?

- На яе ўспрыманні гэта не адбілася ніяк. Нямцоў, хоць быў вельмі вядомы, у яго быў вельмі высокі антырэйтынг і нізкі ўзровень грамадскай падтрымкі. Менавіта таму ён і быў абраны ў якасці ахвяры, таму што тыя, хто замовіў гэта жудаснае забойства пралічвалі, што за яго ніхто не ўстане.

- У Навальнага, Касьянава - у гэтых людзей ёсць шанцы?

- Шанцаў мала. Ключ да змены сітуацыі для апазіцыі, з аднаго боку ляжыць у камунікацыі з элітай. Г. зн. частка пуцінскай эліты павінна яму ў нейкі момант здрадзіць і аб'яднацца з гэтай апазіцыйнай групай. Для гэтага там павінны быць людзі, якія ў стане такі дыялог весці. Касьянаў - можа, Навальны - не. Самы рэальны чалавек у якасці такога камунікатара, вядома, гэта Хадаркоўскі. Ён самы прымальны для ўсіх, але другі складнік таксама павінна быць, г. зн. узровень падтрымкі ўнізе.

Чалавек, які з'яўляецца кампрамісным, павінен быць хоць неяк прызнаны сярод народных мас і сярод элітаў. У Навальнага ёсць магчымасць быць прызнаным масамі, але няма магчымасці быць прызнаным элітамі. У Касьянава - наадварот. Хадаркоўскі - адзіны, хто спалучае гэтыя дзве рэчы. Але для таго, каб ён мог згуляць у гэтай якасці, кааліцыя павінна быць не праваліберальнай як цяпер, а леваліберальнай. У Хадаркоўскага ёсць сацыяльны складнік, ён пра гэта кажа, кажа аб левым павароце, ён гэта разумее. Навальны гэтага не разумее. Тое, што яны аб'ядналіся - гэта добра, але для перамогі патрэбны левы складнік.

- Вы галасавалі супраць далучэння Крыма да Расеі. Няўжо сярод дэпутатаў такое поўнае яднанне па гэтым пытанні?

- Там яшчэ было тры чалавекі, якія адмовіліся галасаваць. У Дзярждуме падзел дакладна такі ж, як і ў грамадстве 85% (за) на 15% (супраць). Чаму 15% не прагаласавала супраць, а прагаласавала ў іншы бок - таму, што страшна.

- Чаго на вашу думку цяпер варта чакаць у дачыненні да Украіны?

- Я баюся дэстабілізацыі пасля 9 траўня, хоць вельмі спадзяюся памыліцца.

- Дзякуй за размову!

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках