10 рэальных і нерэальных вакансій для беларускіх «дармаедаў»
29- 4.04.2015, 12:32
- 50,463
Падобна на тое, плаціць падатак давядзецца нават тым «дармаедаў», якія шчыра мараць працу знайсці.
У Міністэрстве працы кажуць пра тое, што ў заканадаўства аб занятасці будуць занесены аператыўныя змены. Усе чыноўнікі як і раней паўтараюць загавор, быццам працы ў краіне хапае - было б жаданне. Onliner.by прапануе традыцыйны агляд вакансій з дзяржаўных баз - з «рэальнымі» і «нерэальнымі» варыянтамі для новаспечаных «дармаедаў», якія не жадаюць плаціць дзяржаве чынш у памеры 3.6 мільёна рублёў.
5. Кожны дармаед марыць стаць дырэктарам, і такіх варыянтаў у афіцыйных базах нямала. Вось, да прыкладу, ЗАТ «Северсталь Дыстрыбуцыя" патрэбны кіраўнік з веданнем ангельскай і вопытам 5 гадоў. Плаціць абяцаюць 26 мільёнаў. Сярод варункаў ёсць і такое: людзі з судзімасцю не дапускаюцца. Суровы адбор.
4. Добры варыянт для тых дармаедаў, якія любяць і шануюць арыстакратызм і традыцыі гульні ў гольф. Расейска-беларускае СТАА «Гольф Клуб», калі верыць аб'яве, шукае дырэктара з вопытам працы на рынку паслуг гольф-прадукцыі. Зарплата не тое каб элітная, але пражыць можна - 34.560.000 на месяц.
3. ААТ «Еўраторгінвестбанк» патрэбен дырэктар дэпартамента інфармацыйных тэхналогій. Заробак - ад 45 мільёнаў.
2. СТАА «Лікавыя метады» шукае бізнес-аналітыка. Патрабаванні - эканамічная адукацыя, веданне міжнародных стандартаў фінансавай справаздачнасці, ангельскай. Зарплата - 45 мільёнаў.
1. Больш за два месяцы ў базе Мінпрацы боўтаецца вакансія ад прадстаўніцтва акцыянернай кампаніі з абмежаванай адказнасцю «Corporation «China National Electric Engineering Co., Ltd» (Кітай) у РБ. У лютым тут шукалі чатырох менеджэраў на заробак у 100 мільёнаў. Цяпер шукаюць двух. Калі вы дармаед і добра ведаеце кітайскую, можаце паспрабаваць.
На самай справе, усе гэтыя варыянты, зразумела, для звычайных смяротных недаступныя і сваёй наяўнасцю ў базах толькі сімвалізуюць гэтых самых баз бессэнсоўнасць. Знайсці добры варыянт праз прапанованыя дзяржавай сэрвісы практычна нерэальна. Людзі з глыбінкі пішуць у рэдакцыю, што ў аддзелах занятасці цяпер зусім адмахваюцца ад суіскальнікаў. Працы няма!
Таму вось вакансіі больш «прыземленыя».
Аддзел ідэалагічнай работы Лунінецкага райвыканкама шукае акампаніятараў. Працаваць трэба будзе ў аграгарадку Дзятлавічы. Зарплата паказаная такая - 2320 000. Тэлефануем па прапанаваных тэлефонах.
- Патрэбныя вам яшчэ спецыялісты? Сапраўды зарплата 2.300.000?
- Вы што, ачмурэлі? - Дзівіцца дзяўчына-ідэолаг. - Якія 2 мільёны? У нас акампаніятар - 0,5 стаўкі, і акампаніятар народнага хору - таксама 0,5 стаўкі. Там будзе па 500 з нечым тысяч.
У Гародні ў цэнтральны спартыўны комплекс «Нёман» шукаюць прадаўца, прычым не простага - 4-га разраду. Заробак абяцаюць у 2,2 мільёна. Удакладніць не выходзіць - тэлефоны не адказваюць.
І некалькі «прыземленых» варыянтаў для менчукоў. У гімназію на Макаёнка патрэбен камендант на заробак у 2,8 мільёна, а ў Нацыянальны гістарычны музей - гардэробшчыка. Але толькі на адзін месяц, з заробкам 2,1 млн. Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў "Сосны" шукае «фізіка даследчай ядзернай устаноўкі» і абяцае яму аклад 2 473 300. Тут без каментароў.
Усё гэта было б смешна, калі б не было так сумна: падобна, плаціць падатак давядзецца нават тым дармаедамі, якія шчыра мараць працу знайсці. А яе няма.