Расейскія дэсантнікі правядуць вучэнні ў Берасці
21- 6.04.2015, 11:04
- 21,243
Візіт расейскіх вайскоўцаў у Беларусь будзе доўжыцца 10 дзён.
Больш за 60 вайскоўцаў са складу 104 парашутна-дэсантнага палка Пскоўскай дывізіі правядуць у красавіку сумесныя вучэнні з Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь у памежным горадзе Берасці.
Як паведаміў карэспандэнту Военное.РФ камандзір 3-й парашутна-дэсантнай роты 104-га гвардзейскага парашутна-дэсантнага палка, цяпер падрыхтоўваюць да вылету на вучэнні, асноўнай задачай мерапрыемства стане выяўленне і блакаванне незаконных бандфармаванняў з наступным выцясненнем умоўнага праціўніка за межы дзяржаўнай мяжы.
Вучэнні пройдуць у тры этапы, якія прадугледжваюць дэсантаванне парашутным спосабам, дэсантаванне пасадачным спосабам і баявую стральбу сумесна з беларускай тактычнай групай.
Скокі будуць весціся на парашутах Д-6, якія прадстаўляюцца прымаючым бокам. На ўзбраенні Пскоўскай дывізіі ПДВ цяпер стаяць больш сучасныя парашуты Д-10.
Тэхніка, узбраенне і сродкі сувязі таксама будуць пададзеныя беларускім бокам.
Вучэнні пройдуць з выкарыстаннем вайсковых аўтамабіляў МАЗ беларускай вытворчасці. У склад асабістай экіпіроўкі дэсантнікаў, якія ўдзельнічаюць у вучэннях, уваходзіць каска і бронекамізэлька 5 класа абароны з найноўшага камплекту «Ратнікі».
Візіт расейскіх вайскоўцаў у Беларусь будзе доўжыцца 10 дзён. Акрамя баявой падрыхтоўкі, расейцы змогуць наведаць Берасцейскую крэпасць, запаведнік, а таксама правядуць шэраг спартыўных мерапрыемстваў.
Для 104 парашутна-дэсантнага палка правядзенне вучэнняў сумесна з прадстаўнікамі замежных УС з'яўляецца рэгулярнай практыкай.
Фота: pln24.ru