У Беларусі налічылі 10 тысяч замежнікаў-«дармаедаў»
20- 6.04.2015, 17:49
- 39,109
З іх таксама будуць браць падатак, як і з беларускіх грамадзян.
Пра гэта заявіў начальнік Дэпартамента грамадзянства і міграцыі МДВ Аляксей Бягун падчас прэс-канферэнцыі на сайце БелТА.
«На сёння ў Рэспубліцы Беларусь пражывае больш за 165 тысяч замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць від на жыхарства. Паводле папярэдняй ацэнкі МУС, блізу 10 тысяч замежнікаў могуць стаць плацельшчыкамі збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў.
МУС сумесна з Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва з'яўляюцца першаснымі крыніцамі персанальных звестак грамадзян, якія будуць абавязаныя кампенсаваць дзяржаўныя выдаткі. Механізм спагнання фінансавых сродкаў аналагічны ўстаноўленаму для грамадзян Беларусі», - заявіў ён.
Нагадаем, 2 красавіка Лукашэнка падпісаў дэкрэт аб «дармаедах». Беспрацоўныя цяпер будуць выплачваць збор у памеры 20 базавых адзінак, за нявыплату збору прадугледжаны штраф ад двух да чатырох базавых адзінак або адміністрацыйны арышт.