Расея можа зняць харчовае эмбарга з Грэцыі, Кіпра і Вугоршчыны
2- 8.04.2015, 9:42
- 8,258
Кіраўнік Мінсельгаса Расеі Мікалай Фёдараў не выключыў зняцця харчовага эмбарга з трох краін ЕЗ.
Пры гэтым ён адзначыў, што падчас маючых адбыцца перамоваў кіраўніцтва Расеі і Грэцыі наўрад ці будуць прынятыя нейкія пастановы, піша Deutsche Welle.
«Могуць быць прапановы з нагоды вываду нейкіх краінаў з гэтага спісу», - сказаў міністр, адзначыўшы, што гэтае пытанне абмяркоўваецца з улікам ініцыятыў Грэцыі, Вугоршчыны і Кіпра. Тым не менш, з яго слоў, падчас запланаванага 8 красавіка візіту грэцкага прэм'ер-міністра Алексіса Цыпраса ў Маскву малаімаверна, што будуць прынятыя нейкія пастановы. «Але абмяркоўваць іх, цалкам магчыма, будуць», - дадаў Мікалай Фёдараў.
8 красавіка Алексіс Цыпрас здзейсніць візіт у Маскву, дзе ён сустрэнецца з расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. Размова пойдзе пра эканамічныя сувязі, фінансавае становішча Грэцыі, а таксама аб стасунках Расеі і ЕЗ. Як заявіла агенцтву dpa лідарка «левых» ў Еўрапарламенце Габі Цымер, у Грэцыі ёсць «вялікая цікавасць» да таго, каб аднавіць пастаўкі сваёй сельскагаспадарчай прадукцыі ў Расею.