Жарку спадабаўся дэкрэт аб «дармаедах»
38- 8.04.2015, 11:22
- 26,016
Дэкрэт №3 будзе дысцыплінаваць сацыяльных утрыманцаў, уважае міністр аховы здароўя Васіль Жарко.
«У дэкрэце прапісаны ўсе нюансы: каму трэба кампенсаваць, каму не. Я мяркую, што гэта правільна, будзе дысцыплінаваць неплацельшчыкаў, дармаедаў», - сказаў Васіль Жарко сайту БелТА.
Ён дадаў, што кожны павінен разумець, што ён жыве ў гэтай краіне і атрымлівае тут розныя льготы, у тым ліку ў сферы аховы здароўя і аплаты камунальных паслуг.
Са слоў міністра, дзяржава нясе вельмі вялікія выдаткі на лячэнне. Адзін дзень лячэння ў стацыянары складае ад Br400 тыс. Да некалькіх мільёнаў у залежнасці ад узроўню аказання медыцынскай дапамогі. «Ёсць людзі, якія не ўкладаюць ні рубля ў сістэму аховы здароўя, у аказанне меддапамогі, фармаванне бюджэту. Напэўна, частка гэтых грошай можна было б накіраваць на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, на закупку новых лекавых сродкаў, на пераабсталяванне, на тую ж падрыхтоўку спецыялістаў», - сказаў Васіль Жарко.
Дэкрэт №3 устанаўлівае абавязак грамадзян Беларусі, замежных грамадзян, якія пастаянна пражываюць у рэспубліцы і асоб без грамадзянства, якія не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў або ўдзельнічалі ў такім фінансаванні менш 183 каляндарных дзён летась, у выплаце збору ў суме 20 базавых велічынь. Дакументам вызначаны вычарпальны пералік катэгорый грамадзян, якія вызваляюцца ад выплаты збору. Гэта недзеяздольныя грамадзяне, інваліды, асобы маладзейшыя за 18 гадоў, жанчыны, якія дасягнулі ўзросту 55 гадоў, мужчыны, якія дасягнулі ўзросту 60 гадоў, і некаторыя іншыя катэгорыі.
Фота: БелаПАН