24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мая Качыянчыч: Краіны ЕЗ аднадушныя ў пытанні санкцый супраць Расеі

Мая Качыянчыч: Краіны ЕЗ аднадушныя ў пытанні санкцый супраць Расеі

Усе краіны-чальцы ЕЗ, у тым ліку і Грэцыя, падтрымліваюць санкцыі супраць Расеі, уведзеныя праз агрэсіўную палітыку Крамля супраць Украіны.

Пра гэта заявіла спікер Вярхоўнай прадстаўніцы ЕЗ у пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Федэрыкі Магерыні Мая Качыянчыч, каментуючы сённяшні візіт прэм'ер-міністра Грэцыі Алексіса Цыпраса ў Маскву, паведамляе УНІАН.

"Я не буду разважаць, што адбудзецца, а што не адбудзецца. Але я магу сказаць, што калі гаворка ідзе пра абмежавальныя захады, то яны заўсёды прымаліся аднагалосна ўсімі дзяржавамі-чальцамі, гэтак жа было і тады, калі мы гаворым пра сітуацыю, якая звязаная з Расеяй і Украінай, што было пацверджана на ўзроўні саміту (з удзелам лідараў краін Еўразвязу) у канцы сакавіка", - сказала Качыянчыч.

Яна адзначыла, што абмежавальныя захады супраць РФ Масквы, якія "ўжылі дзяржавы-чальцы ЕЗ, прынятыя аднагалосна з узгадненнем з усімі чальцамі ЕЗ".

"Гэта асноўны прынцып, які выконваўся да сёння", - дадала Качыянчыч.

Нагадаем, Расея ў сакавіку 2014 года пасля ўводу войскаў анэксавала ўкраінскі Крым і пачала дэстабілізаваць абстаноўку на Данбасе. Пры непасрэдным удзеле расейскіх спецслужбаў і падтрымцы расейскага войска на Данбасе былі створаныя так званыя Данецкая і Луганская "народныя рэспублікі". РФ пастаўляе тэрарыстам зброю і накіроўвае на Данбас наймітаў і свае рэгулярныя войскі.

Праз гэтыя дзеянні ЗША, Еўразвяз, Канада, Японія, Аўстралія і многія іншыя краіны ўвялі санкцыі супраць Расеі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках