22 лiстапада 2024, Пятніца, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інтэрпол просяць выдаць ордэр на арышт 15 беларускіх турэмнікаў

54
Інтэрпол просяць выдаць ордэр на арышт 15 беларускіх турэмнікаў

Турэмнікаў, вінаватых у катаваннях у Беларусі, хочуць адправіць у Гаагу.

Былыя палітвязні, якія прайшлі праз пекла беларускіх турмаў, просяць Сацінтэрн, Еўрапарламэнт, PES (партыю Еўрапейскіх сацыялістаў), сацыял-дэмакратычныя партыі ЕP ініцыяваць праз Інтэрпол выдачу міжнароднага ордэра на затрыманне турэмнікаў, вінаватых у злачынствах, піша «Беларуская праўда». «Жорсткае абыходжанне або катаванні ў сувязі з палітычнымі поглядамі з'яўляюцца адным з тыпаў злачынстваў супраць чалавечнасці, якія падпадаюць пад міжнародную юрысдыкцыю, - гаворыцца ў звароце, які падпісалі першы намеснік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) (БСДП (НГ)) Алесь Арастовіч, генеральны сакратар БСДП (НГ) Сяргей Скрабец і міжнародны сакратар БСДП (НГ) Сяргей Марцалеў. - Беларускі рэжым спрабуе зламаць палітвязняў, прымусіць іх адцурацца сваіх вартасцяў і публічна засведчыць гэтае адцуранне прашэннем аб памілаванні. У ход ідзе ўсё - здзекі, жорсткае абыходжанне, катаванні, поўная ізаляцыя і павелічэнне турэмных тэрмінаў. Некалькі гадоў таму ЕЗ забараніў уезд на сваю тэрыторыю шэрагу кіраўнікоў пенітэнцыярных устаноў Беларусі праз жорсткае абыходжанне або катаванні палітвязняў. Аднак некаторыя з гэтых кіраўнікоў працягваюць свае злачынствы супраць нашых сяброў».

Аўтары звароту нагадваюць, што кожны з іх пабываў у беларускіх турмах.

«Мы можам сабе ўявіць, праз што праходзяць цяпер беларускія палітвязні, у ліку якіх і лідар нашай партыі Мікалай Статкевіч, - сцвярджаюць яны. - Таму мы звяртаемся да нашых братоў з сацыял-дэмакратыі з просьбай спыніць злачынствы супраць яго ды іншых палітвязняў.

Жорсткае абыходжанне або катаванні ў сувязі з палітычнымі поглядамі з'яўляюцца адным з тыпаў злачынстваў супраць чалавечнасці, якія падпадаюць пад міжнародную юрысдыкцыю. Былы палітвязні просяць «праз прадстаўніцтвы сваіх краін ініцыяваць выдачу міжнароднага ордэра на затрыманне супрацоўнікаў пенітэнцыярных установаў Беларусі, вінаватых у злачынствах супраць нашых таварышаў, з дапамогай структур Інтэрпола. Мы гатовыя даць патрэбную для гэтага інфармацыю. Мы спадзяемся, што такая мера дазволіць хаця б спыніць ўзмацненне ціску на беларускіх палітвязняў».

Генеральны сакратар ЦК БСДП (НГ) Сяргей Скрабец адзначае, што ў «чорныя спісы» унесены 15 турэмнікаў, вінаватых у катаваннях Мікалая Статкевіч ды іншых палітвязняў. «Мы спадзяемся, што еўрапейскія палітыкі звернуць увагу на катаванні Статкевіча і пакінуць хоць бы публічна падтрымліваць беларускі рэжым», - адзначыў у інтэрв'ю Беларускай праўдзе Сяргей Скрабец.

Нагадаем, 4 траўня ў Шклоўскай папраўчай калоніі №17 над Мікалаем Статкевічам прайшоў чарговы суд. Падставай для яго сталі нібыта «шматлікія парушэнні правілаў унутранага распарадку калоніі і непадпарадкаванне патрабаванням кіраўніцтва». Суддзя Шклоўскага раённага суда Святлана Баранцава прызнала Мікалая Статкевіча вінаватым і прыняла пастанову накіраваць палітвязня да заканчэння тэрміну зняволення ў турму, а гэта 1 год 7 месяцаў і 15 дзён.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках