Кітай выдзеліць Беларусі $7 мільярдаў крэдытаў?
43- 11.05.2015, 12:42
- 17,010

З іх $4 мільярды атрымаюць беларускія банкі.
Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі падчас Беларуска-кітайскага міжрэгіянальнага бізнэс-форуму, паведамляе БелТА.
«Кітайскі бок дае два вельмі значныя для нас крэдыты: $3 млрд. - гэта льготнае крэдытаванне і $4 млрд - гэта камерцыйны крэдыт нашым банкам для фінансавання бізнэс-праектаў», - сказаў міністр. Акрамя таго, ён адзначыў, што 10 траўня кітайскі лідар агучыў інфармацыю аб даванні Беларусі гранту - тэхнічнай дапамогі сумаю 800 млн. юаняў на тры гады. Тэхнічная дапамога будзе накіраваная перш за ўсё на сацыяльныя праекты, у тым ліку будаўніцтва жылля. Крэдытныя рэсурсы будуць накіраваныя ў тым ліку на развіццё інфраструктуры, праекты малога і сярэдняга бізнэсу.
Сёння ў Менску праходзіць Беларуска-кітайскі міжрэгіянальны бізнэс-форум. Яго арганізатарамі з'яўляюцца Міністэрства камерцыі КНР, Міністэрства эканомікі Беларусі, Беларуская гандлёва-прамысловая палата. На форум прыбылі блізу 450 чалавек.