3 траўня 2024, Пятніца, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як абаранялі данецкі аэрапорт

6
Як абаранялі данецкі аэрапорт
Фота: kp.ru

Прэм'ера фільма "Аэрапорт" аб абароне данецкага аэрапорта "кібаргамі" адбылася напярэдадні.

Прэм'ера дакументальнага фільма "Аэрапорт", прысвечанага абароне данецкага аэрапорта ім.Пракоф'ева, адбылася напярэдадні ўвечары на цэнтральных украінскіх тэлеканалах.

Дакументальны фільм зняты пра падзеі канца лета - восені 2014 года. У ім адноўленыя дэталі абароны аэравакзала. У цэнтры сюжэту - аповед палкоўніка войскаў спецпрызначэння з пазыўным Рэдут, што 1 кастрычніка 2014 года ўзначаліў абарону аэрапорта Данецка, якая доўжылася 242 дні. Таксама выкарыстаныя апавяданні ягоных паплечнікаў, валанцёраў, журналістаў, піша korrespondent.net.

Нагадаем, у красавіку-траўні 2014 года, калі пасля абвяшчэння «ДНР» баевікі пачалі браць пад свой кантроль стратэгічныя аб'екты і гарады Данбаса, у аэрапорт Данецка высадзіўся дэсант украінскіх спецназаўцаў і сілавікоў. Яны трымалі абарону восем месяцаў і ў лютым 2015 вымушаныя былі пакінуць разбураны аб'ект праз немагчымасць прадаўжаць абарону пад масіраванымі нападамі. Пад заваламі аэрапорта пасля сыходу сіл АТА загінулі дзясяткі вайскоўцаў, некаторыя былі параненыя і ўзятыя ў палон. За мужнасць і стойкасць абаронцаў данецкага аэрапорта з верасня 2014 сталі называць "кібаргамі".

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках