Беларускаму «Радыё Рацыя» вынеслі папярэджанне
20- 15.05.2015, 16:56
- 62,001
Міністэрства інфармацыі абвінавачвае «Радыё Рацыя» ў «распаўсюдзе непраўдзівай інфармацыі».
У афіцыйным лісце, падпісаным міністрам інфармацыі Беларусі Ліліяй Ананіч, гаворыцца, што рэсурсу racyja.com выносіцца пісьмовае папярэджанне за «распаўсюд непраўдзівай інфармацыі».
«Інфармуем, што ў адпаведнасці з падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 49 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі» ўладальніку інфармацыйнага рэсурсу выносіцца пісьмовае папярэджанне за распаўсюд непраўдзівай інфармацыі, якая можа нанесці шкоду дзяржаўным або грамадскім інтарэсам», - гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Нагадаем, што пасля атрымання двух папярэджанняў цягам года ўсякае зарэгістраванае ў Беларусі СМІ можа быць закрытае праз суд. «Беларуская асацыяцыя журналістаў» звязвае папярэджанне з набліжэннем прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, калі СМІ могуць чарговым разам трапіць пад пераслед уладаў.