Ярмошына: Дату прэзідэнцкіх «выбараў» могуць прызначыць 12 жніўня
47- 2.05.2015, 11:57
- 22,891
Дату правядзення «выбараў прэзідэнта» Беларусі, мусібыць, прызначаць 12 жніўня.
Пра гэта паведаміла ў чацвер у Менску кіраўніца Цэнтрвыбаркама краіны Лідзія Ярмошына.
У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам гранічнай датай правядзення выбараў прэзідэнта з'яўляецца 15 лістапада, адзначае РІА Новости.
"Я не магу вам сказаць дакладную дату, але наша просьба, тая, якую мы выклалі парламэнту, і пакуль яна падтрымліваецца ім, гэта 12 жніўня, то бок, за тры дні да канчатковай даты прызначэння выбараў", - сказала Ярмошына.
Яна ўдакладніла, што для прызначэння выбараў дэпутатам давядзецца сабрацца на пазачарговую сэсію.