28 лютага 2024, Серада, 5:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інфаграфіка: Палітвязні ў Беларусі

4

Сёння за кратамі ў Беларусі знаходзіцца 6 палітычных зняволеных.

Тыдзень таму Праваабарончы цэнтр "Вясна", швайцарска-нямецкая асацыяцыя Libereco і Freedom House апублікавалі супольную онлайн-петыцыю з патрабаваннем да Аляксандра Лукашэнкі вызваліць усіх палітычных зняволеных. Наяўнасць палітвязняў і пераслед іншадумцаў з'яўляюцца сур'ёзнымі парушэннямі правоў чалавека, інфармуе ПЦ "Вясна".

Акрамя таго, можна адзначыць узмацненне ціску на палітвязняў у год прэзідэнцкіх выбараў. Так, Мікалая Дзядка за 3 дні да заканчэння тэрміну асудзілі на 1 дадатковы год за "парушэнне рэжыму адбыцця пакарання" (арт. 411 КК). 27 траўня адбудзецца суд над Юрыем Рубцовым паводле артыкула 415 Крымінальнага кодэксу - "ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі". Арцёму Пракапенку адмоўлена ў памілаванні, Мікалая Статкевіча прызналі парушальнікам умоў утрымання і перавялі ў турму, Ігар Аліневіч ужо не першым разам быў змешчаны ў следчы ізалятар.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках