22 снежня 2024, Нядзеля, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Бастунец: Незалежную прэсу зноў наважылі «заціснуць»

4
Андрэй Бастунец: Незалежную прэсу зноў наважылі «заціснуць»
ФОТА: НАША НІВА

Закон аб СМІ мае патрэбу ў сур'ёзным абмеркаванні і дапрацоўцы.

Чаму ўлады не хочуць дыскусій і што чакае незалежных журналістаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў?

У Беларусі сфармаванае «досыць дасканалае, прафесійнае заканадаўства аб друку, сродках масавай інфармацыі», піша «Заўтра тваёй краіны».

Такая заява прагучала з вуснаў міністра інфармацыі Ліліі Ананіч падчас адкрыцця XIX Міжнароднай спецыялізаванай выставы «СМІ ў Беларусі».

Кіраўнік Мінінфармацыі спадзяецца, што ўлады «надоўга падвялі рысу» пад дыскусіямі аб заканадаўстве ў галіне СМІ.

Ці на самай справе беларускае заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі не мае патрэбы ў дапрацоўцы?

- Сэнс слоў Ліліі Ананіч заключаецца не ў тым, што адпаў прадмет дыскусій. Улады не збіраюцца нічога абмяркоўваць, яны будуць рабіць тое, што хочуць, - адзначае старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Андрэй Бастунец. - Гэта выказванне падобна кантрольнаму стрэлу ў галаву - на ўсялякі выпадак, каб дабіць напэўна.

З яго слоў, пасля ўнясення ў закон аб СМІ зменаў ранейшыя праблемы пагоршыліся.

- Закон супярэчлівы, не адпавядае міжнародным стандартам. Яго сталі яшчэ больш крытыкаваць як унутры краіны, так і замежныя экспэрты, таму ён мае патрэбу ў сур'ёзным абмеркаванні і дапрацоўцы, - падкрэслівае кіраўнік БАЖ.

Андрэй Бастунец нагадвае, што БАЖ у свой час звяртаўся ў Мінінфармацыі і Адміністрацыю Лукашэнкі з нагоды змены заканадаўства аб СМІ. Чыноўнікі запэўнілі журналістаў, што будзе шырокае абмеркаванне запланаваных змен.

- У першай палове года прагучалі гэтыя абяцанні, а ў канцы года Міністэрства інфармацыі пра іх забылася. Больш за тое яно не выканала даручэнне памочніка Лукашэнкі Усевалада Янчэўскага: зладзіць шырокае абмеркаванне змен у закон аб СМІ. Атрымліваецца, што ніхто не збіраўся выслухоўваць нечыя прапановы, - адзначае старшыня БАЖ.

- У жніўні 2008 года, пасля прыняцця новага закона аб СМІ Лілія Ананіч заявіла, што ў Беларусі «прыняты закон аб СМІ, які адпавядае міжнародным стандартам і ні ў якім выпадку не пагоршыць становішча журналістаў, не парушае свабоду слова». На ваш погляд, чаму ўлады ўнеслі змены ў закон аб СМІ?

- Яшчэ ў кастрычніку летась профільная камісія «палаты прадстаўнікоў» на запыт БАЖ адказала, што заканадаўства ў сферы свабоды выказвання меркаванняў карэкціровак не патрабуе. Да такога меркавання «дэпутаты» прыйшлі пасля кансультацый з Міністэрствам інфармацыі. Аднак ужо ў сярэдзіне снежня не толькі гэтая камісія, а ўся ніжняя палата галасуе за вельмі сур'ёзныя змены ў закон аб СМІ.

Я думаю, гэтыя службовыя асобы кажуць і робяць тое, чаго ад іх патрабуе палітычны момант.

- Іншымі словамі закон змянілі ў сувязі з набліжэннем прэзідэнцкіх «выбараў»?

- Выбарчая кампанія традыцыйна сур'ёзна ўздзейнічае на сітуацыю ў краіне. Але нельга скідаць з рахункаў і эканамічную няўстойлівасць, і вайну ва Украіне, якая паказала, што для Беларусі ўсходні вектар не так бяскрыўдны, як гэта магло здавацца раней. Усе гэтыя сумневы, праблемы і выклікі, якія стаяць перад уладнымі структурамі, падштурхнулі да звыклых метадаў закручвання гаек: незалежную прэсу зноў наважылі заціснуць і не пушчаць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках