Італія падтрымае санкцыі ЕЗ супраць Расеі, нягледзячы на страты
- 6.05.2015, 12:49
- 5,359
Улады Італіі падтрымліваюць санкцыі Еўразвязу, нягледзячы на эканамічныя страты.
Пра гэта заявіў міністр замежных спраў краіны Паола Джэнцілоні, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».
«Вядома, Італія пакутуе ад санкцый, уведзеных у дачыненні да Расеі. Але так было вызначана ЕЗ, і мы з гэтым згодныя», - сказаў Джэнцілоні на сумеснай прэс-канферэнцыі з кіраўніком МЗС Украіны Паўлам Клімкіным у Кіеве ў сераду, адказваючы на пытанне аб планах падтрымкі санкцый у будучыні.
Нагадаем, 5 траўня ў Еўрапарламенце адобрылі праект рэзалюцыі аб узмацненні жорсткасці санкцый супраць РФ.
«Калі Расея працягне дэстабілізацыю ва ўсходняй Украіне і не адмовіцца ад незаконнай анэксіі Крыма, ЕЗ павінен актывізаваць санкцыі супраць РФ і разгледзець магчымасць выдавання Украіне абарончай зброі і іншай вайсковай дапамогі», - гаворыцца ў дакуменце.