Östgruppen патрабуе адстаўкі кіраўніцы Прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі
19- 6.05.2015, 15:58
- 18,581
Шведскія праваабаронцы лічаць, што дзейнасць Майры Моры супярэчыць палітыцы ЕС.
Пра гэта Östgruppen паведаміла сайту charter97.org.
«Замест таго, каб выразна выказаць афіцыйную лінію ЕЗ у падтрымку дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі, Майра Мора неаднаразова дзейнічала такім чынам, што гэта хутчэй служыла інтарэсам нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі. Таму яна вычарпала свой крэдыт даверу як прадстаўніца ЕЗ»- кажа старшыня Östgruppens Марцін Угла.
Майра Мора некалькі разоў расчаравала дэмакратычныя сілы ў Беларусі сваімі публічнымі выступамі. Мінулай восенню яна ўзяла ўдзел, напрыклад, у ток-шоў «Справа прынцыпу» на дзяржаўным тэлеканале, заклікаючы, каб усе беларусы падтрымалі прэзідэнта Лукашэнку.
На днях Mора ўзяла ўдзел у тым жа ток-шоў і пахваліла там Лукашэнку за ягоныя здольнасці «мець стасункі з народам». У той жа час, яна не агучыла афіцыйныя патрабаванні ЕЗ да беларускага рэжыму вызваліць усіх палітычных зняволеных, нягледзячы на тое, што ў яе наўпрост спыталі, што ў цяперашняй сітуацыі перашкаджае супрацоўніцтву ЕЗ і Беларусі.
У той жа дзень праходзіў суд над самым вядомым палітычным зняволеным у краіне, экс-кандыдатам у прэзідэнты Мікалаем Статкевічам. Праваабаронцаў і прадстаўніка ЕЗ не дапусцілі на пасяджэнне суда, дзе палітвязень быў прысуджаны да больш жорсткіх умоваў адбыцця пакарання да заканчэння тэрміну зняволення.
Падчас праўлення Моры рэпутацыя Прадстаўніцтва ЕЗ у Менску значна пагоршылася сярод беларускіх дэмакратычных сіл. Адчуваецца відавочнае нежаданне Прадстаўніцтва ўдзельнічаць у кантэкстах, звязаных з дэмакратыяй і правамі чалавека.
Гэта развіццё хвалюе Östgruppen. Таму арганізацыя заклікае ўрад Швецыі падняць гэтае пытанне ў ЕЗ.
«Шведскі міністр замежных спраў, Маргот Валстрэм, раней сказала, што палітыка Швецыі і ЕЗ у дачыненні да Беларусі павінна дакладна заняць пазіцыю за дэмакратыю і правы чалавека. Гэта імкненне таксама павінна належаць да Прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі», - кажа Марцін Угла.