21 снежня 2024, Субота, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'езд БХД абраў трох партыйных кіраўнікоў

4
З'езд БХД абраў трох партыйных кіраўнікоў
Фотa: belapan.com

Сустаршынямі партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» сталі Павел Севярынец, Віталь Рымашэўскі ды Георгій Дзмітрук.

Адпаведная пастанова прынята дэлегатамі ўстаноўчага з'езда партыі, які праходзіць 13 чэрвеня ў Менску, паведамляе БелаПАН.

«Гэтыя людзі сваім жыццём і дзейнасцю даказалі, што вартыя займаць гэтыя пасады», - заявіў адказны сакратар партыі Дзяніс Садоўскі, які вылучаў прэтэндэнтаў у кіраўніцтва.

Галасаванне паводле кандыдатур сустаршыняў партыі праходзіла на безальтэрнатыўнай аснове.

Адзначым, Севярынец, Рымашэўскі ды Дзмітрук займалі пасады сустаршыняў і ў аргкамітэце пры стварэнні БХД.

Дэлегаты з'езда таксама прынялі пастанову аб афіцыйнай рэгістрацыі партыі ў Міністэрстве юстыцыі.

Гэта будзе ўжо пятая спроба зарэгістраваць БХД. Першы ўстаноўчы з'езд прайшоў у 2009 годзе, у 2010-м - яшчэ два. Апошняя спроба рэгістрацыі была зроблена ў снежні 2011 года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках