3 траўня 2024, Пятніца, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Камароўскі: Расейскія базы ў Беларусі - гэта пастка

12
Аляксандр Камароўскі: Расейскія базы ў Беларусі - гэта пастка
Аляксандр Камароўскі
ФОТА: RFE/RL

Сузаснавальнік аргкамітэта для стварэння аб'яднання «Абаронцы Айчыны» Аляксандр Камароўскі ацэньвае рызыкі ад размяшчэння расейскіх вайсковых баз у Беларусі.

Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю «Радыё Рацыя».

Расея абяцае «Іскандэрамі» і ўзмацненнем групоўкі войскаў у Беларусі адказаць на размяшчэнне ў краінах Усходняй Еўропы і Балтыі танкаў, артылерыйскіх сістэм і іншага цяжкага ўзбраення ЗША і краін NATO, заявіў каардынатар управы генеральных інспектараў Мінабароны Расеі генерал-маёр Юрый Якубаў.

- Пажадана было б, каб Беларусь не стала расейскім вайсковым палігонам, бо можам дайсці да таго ж стану, што і ўсходні хаўруснік. Іншая справа, што беларускім уладам цяжка куды-небудзь уцячы, як гаворыцца, з падводнай лодкі, бо залежнасць ад Расеі настолькі моцная, што іншага выйсця проста няма. Афіцыйны Менск спрабуе нешта карэктаваць і праводзіць як бы сваю палітыку, але на выхадзе маем тое, што маем.

- Якія рызыкі ёсць ад размяшчэння расейскіх вайсковых баз?

- Беларусі трэба праводзіць нейтральную палітыку, а сябраваць пажадана з усімі - і з Усходам, і з Захадам. Мы ж бачым, у якое балота Масква цяпер улезла з вайной ва Украіне, што аўтаматычна цягне за сабой і Беларусь. Гэта свайго роду пастка. Нам гэта трэба? Таму асабіста я, як былы вайсковы чалавек, катэгарычна супраць нарошчвання супольных вайсковых намаганняў і ператварэння тэрыторыі Беларусі ў расейскі палігон. Расеі самой трэба выходзіць з канфрантацыі са светам і наладжваць сваю маральную палітыку, адмаўляючыся ад таго, што нарабіла цягам апошніх двух гадоў.

- Што атрымае Беларусь наўзамен за размяшчэнне расейскіх вайсковых баз на сваёй тэрыторыі?

- Нічога добрага, акрамя таго, што Расея, напэўна, дасць чарговы крэдыт і зніжкі на нафту і газ. Але Расея і сама цяпер у крызісе, мільярды даляраў ідуць на вайну з Украінай і «Крымнашам». Ідзе штодзённае падзенне эканомікі, Масква баіцца, як бы свае штаны не ўпалі. Што ад яе можна атрымаць? Я не кажу, што з Расеяй трэба катэгарычна не падтрымліваць вайсковыя кантакты, быць абсалютна нейтральнымі мы не зможам. Але патрэбен разумны кампраміс. Чым больш у нас будзе нейтралітэту, тым спакайней сябе будзем адчуваць.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках