23 снежня 2024, панядзелак, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі: Галоўная задача - вызваленне палітвязняў

5
Алесь Бяляцкі: Галоўная задача - вызваленне палітвязняў
АЛЕСЬ БЯЛЯЦКІ
ФОТА: CHARTER97.ORG

Міжнародныя структуры павінны весці ціск на беларускія ўлады для вызвалення палітычных зняволеных.

Пра гэта заявіў кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі ў інтэрв'ю «Радыё Рацыя».

«Больш за дзесяць гадоў мы працуем без афіцыйнай рэгістрацыі, што, безумоўна, стварае пэўныя цяжкасці. Тым не менш матывацыя людзей, якія працуюць у праваабарончых арганізацыях - вельмі высокая, - заявіў ён. - Адна з галоўных мэтаў - гэта вызваленне палітычных зняволеных, і ў гэтым кірунку можна шмат чаго зрабіць. Мы павінны даводзіць гэтую інфармацыю да беларускіх грамадзян, каб беларусы ведалі, што ў краіне адбываецца. Шмат хто проста не ведае пра гэтую праблему. І мы павінны даваць дакладную інфармацыю, мы павінны ствараць грамадскую думку ў дачыненні да такой з'явы, як палітычныя зняволеныя».

Праваабаронца падкрэсліў важнасць работы ў вызваленні беларускіх палітвязняў на міжнародным узроўні.

«Мы павінны дзяліцца гэтай інфармацыяй, каб на беларускія ўлады вялі палітычны ціск з патрабаваннем вызвалення палітычных зняволеных. Пытанне палітвязняў павінна пастаянна гучаць падчас самітаў АБСЕ, Рады правоў чалавека ў ААН, Рады Еўропы. Трэба, каб усе міжнародныя структуры спрабавалі праз размовы, заявы і ціск на беларускія ўлады развязаць гэтае пытанне».

У Беларусі шэсць палітвязняў. На іх вядзецца ціск у месцах зняволення, некаторым з іх прызначаныя новыя тэрміны або больш жорсткі рэжым адбыцця пакарання.

28 траўня палітзняволены Юры Рубцоў быў асуджаны паводле артыкула 415 КК на два гады калоніі за тое, што нібыта адмаўляўся працаваць на «хіміі», да якой ён быў прысуджаны нібыта за «абразу суддзі».

4 траўня на пасяджэнні суда ў шклоўскай папраўчай калоніі №17, дзе ўтрымліваўся Мікалай Статкевіч, прынятая пастанова аб ягоным пераводзе на турэмны рэжым да канца тэрміну пакарання (1 год 7 месяцаў 15 дзён). А 6 траўня палітык быў этапаваны ў турму №4 горада Магілёва.

Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок быў асуджаны 27 траўня 2011 судом Заводскага раёна Менска паводле ч.2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства) на 4,5 года зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Сваёй віны актывіст на судзе не прызнаў і адмовіўся падпісваць прашэнне аб памілаванні.

У лістападзе 2014 супраць Мікалая Дзядка завялі новую крымінальную справу паводле артыкула 411 Крымінальнага кодэкса РБ за «парушэнне рэжыму адбыцця пакарання». 26 лютага, за 5 дзён да завяршэння асноўнага тэрміну, Ленінскі суд Магілёва прысудзіў Мікалая Дзядка да 1 году зняволення ў калоніі строгага рэжыму паводле арт. 411 КК.

27 траўня 2011 года суддзя Заводскага раёна Менска Жанна Хвайніцкая асудзіла Ігара Аліневіча на 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго, а таксама Мікалая Дзядка і Аляксандра Францкевіча абвінавацілі ў арганізацыі шэсця каля будынка Мінабароны, нападзе на казіно «Шангры Ла» і ізалятар на Акрэсціна, а таксама падпале дзвярэй філіяла «Беларусбанка».

Яўген Васьковіч быў прыгавораны да 7 гадоў зняволення паводле абвінавачання ў спробе падпалу дзвярэй бабруйскага аддзялення КДБ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках