30 красавiка 2024, aўторак, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вітаўтас Ландсбэргіс: Еўропа саромеецца сказаць, што ва Украіне ідзе вайна

8
Вітаўтас Ландсбэргіс: Еўропа саромеецца сказаць, што ва Украіне ідзе вайна
ВІТАЎТАС ЛАНДСБЭРГІС

Экс-кіраўнік Сейма Літвы заявіў, што Еўропа саромеецца прызнаць, што ва Украіне ідзе поўнамаштабная вайна, бо тады ёй давядзецца адпаведна рэагаваць.

Пра гэта Вітаўтас Ландсбэргіс заявіў у інтэрв'ю «Голосу Америки».

«Ну, перш за ўсё, трэба называць рэчы сваімі імёнамі. Што Расея - агрэсар, дзе-нідзе сказалі. Але што ідзе вайна, яны саромеюцца сказаць. Можа быць таму, што тады трэба было б прыняць нейкія ўстаноўкі паводзін - як абыходзіцца з той краінай, якая на еўрапейскім кантыненце завяла вайну, якой не было колькі гадоў пасля 1945!

Напэўна, не наважваюцца заходнія ўрады. І гэта нядобра, таму што, перш за ўсё, трэба называць рэчы сваімі імёнамі, не дазваляць хлусіць, хлусіць кожны дзень. І гэта таксама трэба называць сваім імем: «Спадар Лаўроў або Ваша Ягамосць, калі ласка, не маніце, нам надакучыла гэта слухаць». Аднойчы дзяржаўны сакратар ЗША Кэры сказаў аб хлусні Лаўрова, але гэта трэба сказаць канчаткова. Пры канкрэтных выпадках трэба дзейнічаць паслядоўна і рашуча», - падкрэсліў еўрапалітык.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках