23 снежня 2024, панядзелак, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: «Свабоду Мікалаю Статкевічу!» і «Байкот псеўдавыбарам!»

70
Андрэй Саннікаў: «Свабоду Мікалаю Статкевічу!» і «Байкот псеўдавыбарам!»

Ва ўмовах эканамічнага крызісу беларусы на выбарчыя ўчасткі не пойдуць.

Пра гэта ў інтэрв'ю charter97.org заявіў лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Андрэй Саннікаў.

- Кіраўнік ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына заявіла, што так званыя «прэзідэнцкія выбары» ў Беларусі могуць прайсці 11 кастрычніка. Якую пазіцыю ў дачыненні да ўдзелу ў «выбарах» займае грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь»?

- Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» сваю пазіцыя не мяняла. Мы выступалі і выступаем за непрызнанне рэжыму Лукашэнкі і адмаўляемся ўдзельнічаць у любых дзеяннях, якія спрыяюць гэтаму прызнанню.

Мы адразу выступалі за байкот «выбараў», паколькі ўважаем амаральным удзел у іх апазіцыі, калі ў турмах застаюцца нашы таварышы, перш за ўсё, кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч. Акрамя таго, праз судзімасці і адсутнасць рэабілітацыі, на якой настойваем і мы, і міжнародная супольнасць, большасць кандыдатаў у прэзідэнты 2010 пазбаўленыя магчымасці ўдзельнічаць у «выбарах».

Сённяшнія «выбары» рэжым арганізуе з асаблівым цынізмам, выстаўляючы сваіх кандыдатаў і ў той жа час нарошчваючы рэпрэсіі супраць актывістаў. І сёння ў турмах знаходзяцца нашы таварышы па «Еўрапейскай Беларусі», якіх пасадзілі за салідарнасць з палітвязнямі.

- Раней вы заяўлялі, што «Еўрапейская Беларусь» гатовая падтрымаць кандыдатуру палітвязня Мікалая Статкевіча.

- Мы заяўлялі, што гатовыя падтрымаць кандыдатуру Мікалая Статкевіча ў якасці адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл. Мы казалі: «Ці адзіны кандыдат Статкевіч, ці байкот». Сёння, калі ўжо з дзесятак кандыдатаў заявілі пра свой удзел у кампаніі (у тым ліку і прадстаўнікі апазіцыйных палітычных партый), мы ўважаем адзіным выхадам байкот «выбараў». Паважаючы Мікалая Статкевіча, ягоную мужнасць, мы проста не можам сабе дазволіць паставіць яго ў адзін шэраг з фэйкавымі кандыдатамі.

Мы, безумоўна, працягваем удзельнічаць у кампаніі вызвалення Мікалая Статкевіча і іншых палітвязняў, і таму на сённяшні дзень нашы лозунгі: «Свабоду Мікалаю Статкевічу!» і «Байкот псеўдавыбарам!».

- Як вы думаеце, ці падтрымаюць вашу пастанову беларусы?

- Пасля 2010 года, калі ў людзей адабралі надзею на змены ў краіне, яны не будуць удзельнічаць у выбарах, калі ў іх будзе ўдзельнічаць Лукашэнка, а старшынёй ЦВК будзе заставацца Ярмошына. Большасць беларусаў ігнаравала і «парламенцкія выбары» 2012 года, і наступныя «мясцовыя выбары».

Сёння відаць, што ўлады панічна баяцца байкоту, таму што гэта адзіны дзейсны сродак, які зрывае сцэнар рэжыму ў легітымізацыі сваёй улады.

Беларусы добра гэта разумеюць і на ўчасткі для галасавання не пойдуць. Асабліва ва ўмовах спынення прадпрыемстваў, масавага беспрацоўя, падзення заробкаў і пенсій.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках