Пілігрымка з Менска ў Будслаў пачнецца 1 ліпеня
2- 25.06.2015, 21:45
- 15,150
Пілігрымы пачнуць свой шлях ад менскага касцёла святых Сымона і Алены 1 ліпеня.
Традыцыйны штогадовы Будслаўскі фэст пройдзе 3-4 ліпеня пад дэвізам «Марыя - прытулак грэшных», піша партал Каталіцкай царквы ў Беларусі.
Пілігрымы накіруюцца ў шлях пасля святой Імшы, якую а 9-й гадзіне узначаліць мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Папярэдняя арганізацыйная сустрэча пілігрымаў адбудзецца 25 чэрвеня ў сакрыстыі касцёла святых Сымона і Алены.
З мястэчка Шарашова пад Пружанамі 3 ліпеня адправіцца аўтамабільная пілігрымка ў Будслаў маршрутам Шарашова-Пружаны-Івацэвічы-Менск-Будслаў. Для ўдзелу пілігрымам трэба мець уласны аўтамабіль.