23 снежня 2024, панядзелак, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Рубцоў аб баранавіцкім ізалятары: Нас кормяць як свіней

10
Юры Рубцоў аб баранавіцкім ізалятары: Нас кормяць як свіней
ФОТА: SVABODA.ORG

Умовы ў баранавіцкім СІЗА горшыя, чым на "хіміі" ў Купліне.

Амаль месяц таму, 29 траўня, актывіст з Гомеля Юры Рубцоў, вядомы сваім публічным заклікам да Лукашэнкі аб адстаўцы, быў асуджаны яшчэ на 2 гады пазбаўлення волі. Суд над «хімікам» праходзіў у Пружанах, а трымаюць актывіста дагэтуль у баранавіцкім СІЗА, бо яшчэ не разгледжаная ягоная касацыйная скарга. Да суду Юры Рубцоў амаль месяц трымаў галадоўку.

Жонка Рубцова Ядзвіга паведаміла журналістам, што ў апошнім лісце дамоў ён паскардзіўся на дрэннае харчаванне ў СІЗА і нават параўнаў яго з тым, як кормяць свіней, паведамляе «Радыё Свабода».

«Напісаў, што зусім дрэнна стала з харчаваннем, кормяць, як свіней. Нават у параўнанні з «хіміяй» у Купліне тут горш. Там самі гатавалі, хто як мог, а тут прыходзіцца есці, што даюць. А даюць, мабыць, абы што», - распавяла яна.

Шмат месца ў апошнім лісце дамоў Юры Рубцоў адвёў палітычным справам. Так, ён уважае, што на выбары не трэба ісці, таму што ад іх нічога не залежыць, і што нічога не зменіцца, пакуль ва ўладзе застаецца Аляксандр Лукашэнка. «Гэта ягоная нязменная пазіцыя», - каментуе ліст Юрыя Рубцова ягоны сын Віктар.

Са слоў адваката, разгляд ягонай касацыйнай скаргі, якую падалі 9 чэрвеня, яшчэ не прызначаны.

Грамадскі актывіст Юры Рубцоў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі нібыта за ўхіленне ад адбыцця пакарання "хіміі". У спэцкамэндатуры «Куплін», куды Рубцова накіравалі на 1,5 гады за абразу суддзі, ён нібыта адмаўляўся працаваць. Сам Рубцоў у судзе казаў, што не адмаўляўся працаваць наогул, але не згаджаўся з прапанаванымі яму працамі, заробак на якіх быў ніжэйшы, чым сярэднемесячны па краіне. «Лукашэнка абяцаў усім па 600 даляраў заробка, але падмануў», - казаў Рубцоў у апошнім слове на працэсе.

Да «хіміі» Юры Рубцоў быў прысуджаны за тое, што публічна абразіў суддзю, які пагадзіўся судзіць яго. Напярэдадні яго затрымалі за нашэнне майкі з заклікам «Лукашэнка сыходзь», сарвалі з яго майку і распранутага прывезлі ў суд. Падчас адбыцця «хіміі» Юры Рубцоў зрабіў сабе на грудзях тату з тымі ж словамі - «Лукашэнка сыходзь».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках