21 снежня 2024, Субота, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суды над журналістамі ў Глыбокім пройдуць 9 і 10 ліпеня

2
Суды над журналістамі ў Глыбокім пройдуць 9 і 10 ліпеня

На глыбоцкіх журналістаў Таццяну Смоткіну і Дзмітрыя Лупача склалі пратаколы за парушэнне заканадаўства аб СМІ.

Іх абвінавачваюць у незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ. Суд над Таццянай Смоткінай адбудзецца 9 ліпеня, над Зміцерам Лупачам - 10 ліпеня, піша сайт ПЦ "Вясна".

25 чэрвеня абодвух журналістаў апытаў старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Глыбоцкага РАУС Вячаслаў Барыла. Праз некалькі дзён ён жа склаў пратаколы правапарушэння на Таццяну Смоткіну і Дзмітрыя Лупача.

"Падчас складання пратаколу я сказала, што адмаўляюся адказваць на пытанні, бо 27 артыкул Канстытуцыі дазваляе на сведчыць супраць самой сябе. А ў судзе гатовая паўтарыць, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь дае права кожнаму грамадзяніну як здабываць інфармацыю, так і дзяліцца ёй з іншымі", - распавяла Таццяна Смоткіна.

Супраць журналісткі распачатая адміністрацыйная справа за артыкул "Дарогі ў Глыбокім стануць пазітыўнымі", апублікаваны 9 чэрвеня на сайце "Радыё Рацыя". Згодна з матэрыяламі справы, яно ініцыяванае Глыбоцкай пракуратурай. Міліцыі было дадзена даручэнне праверыць, ці мае журналістка акрэдытацыю і ці з'яўляецца яе журналісцкая дзейнасць правапарушэннем. На думку міліцыі, гэта так, і старшы інспектар Вячаслаў Барыла перадаў дакументы справы ў суд.

Перададзеныя ў суд і матэрыялы адміністрацыйнай справы Дзмітрыя Лупача. Яго абвінавачваюць паводле таго ж артыкула 22.9 КаАП за артыкул "Знайшліся сваякі памежніка, які загінуў у Глыбоцкім раёне 17 верасня 1939 года", размешчаны на сайце "Еўрарадыё".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках