Макей: Мы заўсёды будзем разглядаць Расею як найбліжэйшага хаўрусніка і партнёра
17- 8.06.2015, 12:01
- 11,890
Менск не мяняе замежнапалітычны вектар хаўрусу з Масквой, заявіў кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей на адкрыцці перамоваў з расейскім калегам Сяргеем Лаўровым.
Пра гэта паведамляе ТАСС.
"У СМІ ёсць публікацыі, што нехта мяняе нейкія замежнапалітычныя вектары, - сказаў ён. - Мы разглядаем, разглядалі і будзем разглядаць Расею як найбліжэйшага хаўрусніка і партнёра, і заўсёды будзем прытрымлівацца нашых узгодненых падыходаў".
"Сітуацыя ў свеце цяпер складаная, у нашым рэгіёне ў тым ліку, - адзначыў Макей. - Перакананы, што сёння як заўсёды запатрабаванае наша ўзаемадзеянне ў канструктыўным духу, як на міжнароднай арэне, так і ў рамках нашай інтэграцыйнай структуры - "саюзнай дзяржавы" Расеі і Беларусі, іншых інтэграцыйных структур".
"Ёсць шэраг праблем, якія патрабуюць нашага супольнага рэагавання", - падкрэсліў міністр.
"Саюзная дзяржава" Расеі і Беларусі - важны і запатрабаваны фармат узаемадзеяння, заявіў у сваю чаргу міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў.
"У нас рэгулярны графік сустрэч, актыўныя кантакты на ўсіх узроўнях - на вышэйшым, кіраўнікоў урадаў, міністраў, - сказаў Лаўроў. - Нас звязваюць сапраўды саюзніцкія стасункі".
Міністр нагадаў, што 3 сакавіка ў Маскве адбылося пасяджэнне Вышэйшага Дзяржсавета "саюзнай дзяржавы". "Гэта важны, запатрабаваны фармат узаемадзеяння, дзе праходзяць абкатку інтэграцыйныя ідэі", - дадаў ён.
"Павінны адбыцца кантакты прэзідэнтаў. Аляксандр Лукашэнка прыняў запрашэнне Уладзіміра Пуціна наведаць Уфу, дзе пройдуць саміты БРІКС і ШАС, - працягнуў кіраўнік МЗС РФ. - БРІКС, ШАС і ЕАЭС аб'ядноўваюць блізкасць падыходаў да глабальнай парадку дня".