14 студзеня 2026, Серада, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны кіроўца ў Менску зладзіў гонкі з ДАІ на хуткасці 180 км/г

9
П'яны кіроўца ў Менску зладзіў гонкі з ДАІ на хуткасці 180 км/г

Пры аглядзе затрыманага было ўстаноўлена, што ўтрыманне пароў алкаголю ў выдыханым ім паветры склала амаль 1,6 праміле.

Супрацоўнікі ДАІ пад тры гадзіны ночы паспрабавалі спыніць аўтамабіль Peugeot, які рухаўся вуліцай Кіжаватава з відавочным перавышэннем хуткасці. Аднак, як паведамілі ў ДАІ Кастрычніцкага раёна, кіроўца паспрабаваў уцячы. Пачаўся пераслед, які скончыўся ўжо за горадам, на трасе Р23 (Меінск - Мікашэвічы), у прыдарожным кювеце, піша onliner.by.

«На асобных адцінках дарогі ўцякач развіваў на сваім аўтамабілі хуткасць большую за 180 км/г. На шчасце, людзей ды іншых транспартных сродкаў у гэты час было мала, таму ніхто не пацярпеў», - растлумачыў старэйшы інспектар аддзела ДАІ Кастрычніцкага раёна Павел Заяц.

На 15-м кіламетры Слуцкай шашы кіроўца Peugeot не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль з'ехаў у кювет і перакуліўся. Кіроўца не пацярпеў.

Пры аглядзе затрыманага было ўстаноўлена, што ўтрыманне пароў алкаголю ў выдыханым ім паветры склала блізу 1,6 праміле. Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, 24-гадовы мянчук раней ужо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення.

Дзеянням затрыманага даецца прававая ацэнка.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках