У Гаазе прайшла акцыя салідарнасці з сем'ямі зніклых беларусаў
1- 16.07.2015, 17:02
- 7,488
16 ліпеня ў Гаазе каля амбасады Рэспублікі Беларусь прайшла акцыя салідарнасці з сем'ямі гвалтоўна зніклых беларусаў.
Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе грамадзянскай ініцыятывы «Мы памятаем».

Акцыя пачалася а 10:00 паводле мясцовага часу і доўжылася адну гадзіну. Яе ўдзельнікі трымалі плакат з партрэтамі гвалтоўна зніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага
Мерапрыемства прайшло з ініцыятывы «Мы памятаем».