11 траўня 2025, Нядзеля, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ашчадбанк РФ: Золатавалютныя рэзервы Беларусі абрынуліся да «трывожнага ўзроўню»

4
Ашчадбанк РФ: Золатавалютныя рэзервы Беларусі абрынуліся да «трывожнага ўзроўню»

Цяперашні ўзровень золатавалютных рэзерваў Беларусі з'яўляецца трывожным.

Пра гэта гаворыцца ў новым аглядзе цэнтра макраэканамічных даследаванняў расейскага «Ашчадбанка», піша БелаПАН.

«Сітуацыю з уласнымі рэзервамі Беларусі можна ахарактарызаваць як трывожную. Паводле вынікаў чэрвеня агульны аб'ём золатавалютных рэзерваў Беларусі складаў 4,6 млрд даляраў, зменшыўшыся на 1,8 млрд даляраў цягам апошніх 12 месяцаў. Пры гэтым рэзервы ў замежнай валюце складаюць усяго 1, 7 млрд даляраў», - канстатуюць расейскія аналітыкі.

Яны звяртаюць увагу на тое, што ў найбліжэйшы час Беларусі трэба будзе зрабіць значныя выплаты ў вонкавай запазычанасці (блізу 1 млрд даляраў). Гэта «робіць далейшае зніжэнне ЗВР вельмі імаверным».

«У варунках адсутнасці ўстойлівага прытоку валюты ў краіну (дэфіцыт рахунку існых аперацый у першым квартале склаў 1 млрд даляраў) Масква застаецца асноўнай крыніцай вонкавага фінансавання», - адзначаецца ў аглядзе.

Паводле вынікаў чэрвеня 2015 года ЗВР Беларусі, разлічаныя паводле метадалогіі МВФ, павялічыліся на 13,4 млн даляраў і на 1 ліпеня склалі 4,62 млрд даляраў ЗША ў эквіваленце.

У нацыянальным вымярэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў паменшыўся за чэрвень на 156,3 млн даляраў ЗША і на 1 ліпеня 2015 г склаў 5,07 млрд даляраў ЗША ў эквіваленце.

Паводле звестак Нацбанку, падтрыманню золатавалютных рэзерваў у чэрвені спрыялі паступленні ад збірання экспартных падаткаў на нафтапрадукты.

Адмоўны ўплыў на ЗВР зрабілі выплата дзяржавай вонкавых і ўнутраных абавязанняў у замежнай валюце, а таксама памяншэнне кошту золата на міжнародным рынку каштоўных металаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках