Абаронца менскага «Дынама»: Байкот – правільная пастанова
2- 22.07.2015, 18:43
- 8,641

Сяргей Паліцэвіч разумее матывацыю фанатаў, якія заклікаюць байкатаваць хатнія матчы менскага «Дынама».
Пра гэта футбаліст заявіў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай заўтрашняму матчу з балгарскім «Чорна Мора», піша «Прессбол».
«У нядзелю мы гулялі кубкавы матч са «Смалявічамі-СТІ». Атмасфера была прыкладна такая, як на трэніроўцы. Людзі не хочуць хадзіць на футбол праз металашукальнікі, іх можна зразумець. Напэўна, байкот - гэта правільная пастанова. Але, натуральна, камандзе гэта перашкаджае», - адзначыў Сяргей Паліцэвіч.